Любы чалавек, пачынаючы свой прафесійны шлях, адчувае цяжкасці. Станаўленне настаўніка адбываецца цяжэй, складаней, чым у прадстаўнікоў іншай прафесіі. Канстанцін Кушнер іранічна і прыгожа заўважаў, што педагагічная нагрузка, якая ляжыць на настаўніку, такая цяжкая, што можа параўнацца толькі з касмічнай перагрузкай. Каб стаць настаўнікам недастаткова аўдыторных праграмных ведаў.
Праца з маладымі спецыялістамі традыцыйна з'яўляецца адным з самых важных складнікаў дзейнасці метадычнай работы гімназіі. У нас назапашаны багаты вопыт у працы з маладымі спецыялістамі. Настаўнікі атрымліваюць канкрэтныя парады па цяжкіх пытаннях, рэкамендацыі па распрацоўцы розных тыпаў урокаў...
Адкрытыя ўрокі, якія прайшлі на метадычнай панараме, даюць магчымасць паказаць і ўбачыць на практыцы асаблівасці выкарыстання разнастайнасці форм і метадаў працы на ўроках.


