Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Захаваем нашу Зямлю блакітнай і зялёнай»

22.04.2022

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з пачатку 2022 года рэалізуецца экалагічны праект «Эка-БУМ». У рамках дзейнасці дадзенага праекта сфарміравана агітбрыгада з ліку людзей з інваліднасцю, а таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў, адным з якіх з'яўляецца экалагічна-прапагандысцкая акцыя «Захаваем нашу Зямлю блакітнай і зялёнай», прымеркаваная да Дня Зямлі.

На занятках у гуртках па інтарэсах і майстэрнях хлопцы сумесна са спецыялістамі аддзялення распрацоўвалі дызайн і займаліся пашывам уніформы, падбіралі матэрыялы − друкавалі ўлёткі, брашуры і плакаты з лозунгамі.

22 красавіка наведвальнікі аддзялення з агітбрыгады на плошчы горада распаўсюджвалі сярод мінакоў «вынік» сваёй дзейнасці з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем экалагічнай накіраванасці, бо менавіта дзейнасць чалавека ў прыродзе, часта няграматная, няправільная з экалагічнага пункту гледжання, і прыводзіць да парушэння экалагічнай раўнавагі.

Спадзяемся, што станоўчы прыклад людзей з інваліднасцю сфармуе ў гараджан беражлівыя адносіны да сваёй зямлі і яе рэсурсаў, а таксама ўцягне жыхароў горада ў дзейнасць па ахове навакольнага асяроддзя.

Толькі разам мы захаваем зямлю і нашу будучыню!

Задайте вопрос