У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзяць заняткі, якія прысвечаны самаму галоўнаму вясноваму святу ўсіх хрысціян - Вялікадню. Хлопцы наведалі часовую выставу «Велікодная палітра», а на занятках даведаліся пра гісторыю гэтага свята, яго сімвалы, традыцыйны велікодны стол, абрады нашых продкаў: як нашы бабулі рыхтаваліся да свята, як рабілі велікодныя яйкі і пяклі кулічы.
Хлопцы прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе кураня і праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю «Вялікдзень».


