16 красавіка ў Мінску прайшоў Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці "Lemari". Ракаўскі хор малодшых класаў "Іслачанка" (кіраўнік Скурко Ю. В., канцэртмайстар Волчак Н. В.) стаў лаўрэатам I і II ступені, а навучэнцы аддзялення выяўленчага мастацтва, клас настаўніка Маманько В. В. заваявалі тры дыпломы лаўрэата I ступені, і адзін - лаўрэата II ступені.
Конкурс для намінацыі "Акадэмічны вакал. Хор." праходзіў у Мінскім гарадскім Палацы культуры. Для малодшага складу "Іслачанкі" гэта быў першы конкурс вочнага ўдзелу, акрамя дыпломаў дзяўчынкам уручылі сертыфікат на ўдзел у конкурсе ў наступным годзе. Прыемным завяршэннем творчай паездкі сталі падарункі, прысмакі і экскурсія па Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.


