11 красавіка ў рамках праекта "Харавая вясна" прайшоў канцэрт беларускай музыкі "Галасы роднага краю" і выстава работ аддзялення выяўленчага мастацтва "Фарбы роднага краю". У канцэрце прымалі ўдзел салісты і калектывы аддзялення "Харавыя спевы", якія выконвалі песні сучасных беларускіх аўтараў. Прагучала і кампазіцыя "Мы - сваёй зямлі", аўтар якой - настаўнік Ракаўскай ДШМ Русецкая Алена Мікалаеўна. На канцэрце ўпершыню выступіў вакальны ансамбль педагогаў "Flores". А ў фінале канцэрта прагучала яшчэ адна песня Алены Русецкай у выкананні зводнага хору і Народнага ансамбля "Арс лонга"


