Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната атрымалі велікодныя падарункі

25.04.2022

У Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў гэтыя светлыя велікодныя дні падарыць радасць блізкаму прыехалі старшыня райвыканкама Яўген Круковiч, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Віктар Перагудаў. З пажаданнямі моцнага здароўя, дабра, міру ў душы і дабрабыту ганаровыя госці ўручылі велікодныя падарункі, якія складаюцца з салодкіх кулічоў.

Шчыра вітаў прысутных старшыня Валожынскага райвыканкама Яўген Круковіч: «Наша сённяшняе мерапрыемства - гэта напамін пра тое, што добрыя справы і ўчынкі - аснова нашага менталітэту, імкненне тварыць дабро не з нагоды, а па загадзе сэрца. У гэта светлае свята хочацца пажадаць вам толькі светлых і добрых думак, чыстага неба над галавой, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу, моцнага здароўя і каб вашы мары заўсёды спраўджваліся».

Протаіерэй Віктар Перагудаў павіншаваў усіх са светлым святам Вялікадня

«Радасна і шчыра хачу павіншаваць вас з вялікім святам светлага Хрыстова Уваскрэсення. Велікодная радасць, якую мы адчуваем, перапаўняе нашы душы і нашы сэрцы. Жадаю, каб яна заўжды была з вамі, каб гэта духоўная радасць ніколі не праходзіла, а напаўняла вашы душы верай, надзеяй і любоўю.»

Выхаванцы дома-інтэрната для гасцей падрыхтавалі тэматычную канцэртную праграму. Парадавалі сваім спевам вучні дзіцячага хору нядзельнай школы.

Задайте вопрос