Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у межах акцыі «Падары радасць бліжняму» наведалі старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік і настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга аг. Ракаў протаіерэй Сяргей Лепін.
Госці адрасавалі добрыя пажаданні міру, дабра, моцнага здароўя і велікоднай радасці. Пастаяльцы атрымалі ў падарунак духмяныя кулічы.
Жыхары і супрацоўнікі дома-інтэрната выказалі падзяку ганаровым гасцям за аказаную ўвагу і Велікоднае благаслаўленне.
Падобнай акцыяй, нашы жыхары ў чарговы раз пераканаліся, што мясцовая ўлада і духавенства пра іх не забываецца, адзначыў дырэктар установы Віталь Прыёмка. Для іх важны не сам падарунак, а галоўнае жэст увагі і клопату.


