Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Нас паклікала “Зарніца”!

04.05.2022

У ДУА “Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”вялікая ўвага надаецца правядзенню работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Гэтай мэце служыць шэраг мерапрыемстваў, якія арганізоўваюцца педагагічным калектывам на працягу навучальнага года. Не выключэннем стала правядзенне ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, прысвечанай Дню Перамогі, што прайшла ў шосты школьны дзень 30.04.2022 г.

З самай раніцы ў школе панаваў святочны настрой.

Моцныя ўражанні аказала на ўсіх прысутных унікальная выстава зброі, арганізаваная в/ч 30695 г. Валожына. Вучні змаглі на практыцы выканаць дзеянні пры зброі і патрымаць у сваіх руках аўтамат, прымерыць бронежылет і шлем мотастралка.

На свяце прысутнічалі госці: Цімашкевіч Вадзім Віктаравіч, капітан в/ч 30695 г. Валожына (старшыня журы), Іосіф Баляслававіч Гардынец, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Багданаўскай СШ (член журы), Сяргей Міхайлавіч Шаўлюк, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №2 г. Валожына (член журы), Кацярына Валер’еўна Кароль, метадыст ДУА“Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце навучальных устаноў Валожынскага раёна.

Балельшчыкамі мерапрыемства былі вучні 1-11 класаў, настаўнікі, бацькі.

У камандзе ваенна-патрыятычнай гульні былі самыя актыўныя, творчыя і энергічныя хлопчыкі і дзяўчынкі 5-7 класаў. За права быць лепшымі змагаліся 3 каманды.

Са словамі прывітання на адкрыцці спаборніцтваў да ўдзельнікаў гульні звярнуўся Мікалай Мікалаевіч Рабцаў, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання (арганізатар гульні “Зарніца”). Былі прадстаўлены члены журы.

Адкрыццё “Зарніцы” адбылося пад гукі дзяржаўнага гімна.

Пачалася гульня з урачыстага пастраення і параднага шэсця.

Кожная каманда праявіла сябе ў наступных відах спаборніцтва:

  • Агляд строя;
  • Інтэлектуальнае спаборніцтва “Воінскае званне”;
  • Віктарына “Веданне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь;
  • Спаборніцтвы па фізічнай падрыхтоўцы, грамадзянскай абароне, агнявой падрыхтоўцы;
  • Конкурс повара;
  • Спаборніцтва па тактычнай падрыхтоўцы;
  • Паласа перашкод;
  • Страявая песня.

Як сапраўдныя байцы, юнармейцы стойка выконвалі ўсе пастаўленыя задачы. Азарт перапаўняў школьнікаў і іх педагогаў, якія, як верныя настаўнікі, праходзілі кожны этап разам з вучнямі.

У выніку спаборніцтва:

1 месца заняла каманда вучняў 5 класа;

2 месца – каманда вучняў 7 класа;

3 месца – каманда вучняў 6 класа.

Удзельнікам былі ўручаны дыпломы, салодкія падарункі, а пераможцам — кубак.

Кацярына Валер’еўна Кароль павіншавала ўдзельнікаў гульні з выдатнымі дасягненнямі, павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым Днём Перамогі, а таксама расказала пра гонар сваёй сям’і – дзядулю, які прайшоў шляхамі Вялікай Айчыннай вайны ў якасці ваеннага лётчыка.

У канцы мерапрыемства да ўсіх прысутных звярнулася дырэктар Гародзькаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Таццяна Іосіфаўна Чабай, якая адзначыла, што «Зарніца» – гэта не толькі ваенна-патрыятычная гульня, але і выдатная магчымасць правесці час. Гэта свята, якое дае падлеткам шмат станоўчых эмоцый і дапамагае ў рэалізацыі ндывідуальных навыкаў па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы, а таксама вучыць галоўнаму – любіць і абараняць сваю Айчыну.

“Зарніца” зарадзіла ўсіх добрым настроем, энергіяй і бадзёрасцю на новыя дасягненні.

Задайте вопрос