30 красавіка ў рамках ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Валожына наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Хлопцы пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады.
Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялізная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — усё гэта апускае ў атмасферу тых гадоў, у трагічныя гады нашай Радзімы. Асаблівае ўражанне на хлопцаў зрабілі экспазіцыі баявой тэхнікі і ўзбраення: знакамітая «Кацюша», танкі Т-34, стралковая і артылерыйская зброя, ваенна-транспартны самалёт ЛI-2.
У маршруце экскурсійнай паездкі было і наведванне Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе школьнікі пазнаёміліся з работамі маладых талентаў у розных тэхніках: аплікацыя саломкай, роспіс па тканіне, шкле, дрэве, мастацкі тэкстыль, кераміка, паперапластыка, мадэляванне адзення.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В. І. Каранік


