7 мая напярэдадні Дня Вялікай Перамогі міліцыянеры з усіх куткоў Беларусі аўтапрабегам «У імя Перамогі» прыбудуць у вёску Гаi Магілёўскай вобласці, каб аддаць даніну памяці подзвігу байцоў зводнага батальёна міліцыі капітана Уладзімірава.
У праграме маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя апошняга бою батальёна міліцыі, дэманстрацыя паветранай бітвы, выстава ваеннай і службовай тэхнікі, палявая кухня.
Напрыканцы адбудзецца канцэрт-рэквіем з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Чакаем вас 7 мая а 14.00 у вёсцы Гаi ля помніка легендарнаму батальёну міліцыі.


