У перыяд з 11 красавіка па 6 мая 2022 года ў першасных арганізацыях устаноў адукацыі Валожынскага раёна праходзяць урокі памяці "Нам гэты мiр завешчана берагчы", прысвечаныя 77-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Навучэнцы разам з ганаровымі гасцямі перагортваюць старонкі гісторыі той страшнай вайны, разважаюць пра ўклад БССР у разгром фашызму, пра генацыд, наколькі важным з'яўляецца прыняцце закона аб генацыдзе ў нашай краіне. На адным з такіх урокаў у 7 класе прысутнічала старшыня Валожынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" А.I. Клачко. Выступаючы перад навучэнцамі, Алена Іванаўна падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай памяці, праўды пра жахі вайны, памяці пра нашых дзядоў і прадзедаў, дзякуючы мужнасці,патрыятызму якіх мы маем шчасце жыць на зямлі. Перадаючы з рук у рукі яблыневую галінку, хлопцы і госці выказвалі падзяку за перамогу. Памятаючы мінулае, мы можам быць упэўненымі ў мірнай будучыні.


