Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Работнікі пракуратуры ўсклалі кветкі да мемарыяла «Загінуўшых чакаюць вечна» ў аг. Доры

05.05.2022

...Гэта адбылося 23 ліпеня 1943 года. З самай раніцы ў вёсцы былі чутны стрэлы. Немцы загадалі вяскоўцам - ад малога да вялікага - пайсці ў царкву і памаліцца ў апошні раз. Хто адмаўляўся, забівалі на месцы. І калі ў царкве сабралася ўся вёска, яе ахапіла полымя. Жыўцом згарэлі амаль дзве сотні чалавек, у асноўным жанчыны, дзеці і старыя…

Мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры быў пабудаваны ў 1991 годзе на месцы царквы, спаленай фашыстамі з 146 людзьмі, якія знаходзіліся ўнутры яе. Напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне работнікі Мінскай абласной і Валожынскай раённай пракуратуры сумесна з раённай арганізацыяй Беларускі саюз жанчын прынялі ўдзел у мерапрыемстве ля мемарыяльнага комплекса.

«Загінуўшых чакаюць вечна», — гэтыя словы напісаны і на камені, які першым сустракае гасцей пры ўваходзе ў мемарыял. Аўтары праекта ў літаральным сэнсе адкапалі і «прыпаднялі» над зямлёй абломкі сцен знікшай з твару зямлі цэркаўкі, як бы сімвалічна пазначыўшы яе месцазнаходжанне. Імёны згарэўшых у ёй - на стэле, ля падножжа якой - бронзавыя вянкі.

Экскурсію па мемарыяльным комплексе правяла настаўнік гісторыі Усава Ганна Аляксандраўна. Яна распавяла пра тое, што па маштабе трагедыі гэтую вёску называюць малодшай сястрой Хатыні…

Задайте вопрос