У г. Мінску 30 красавіка 2022 года праходзіў адкрыты клубны турнір па дзюдо «Юны дзюдаіст». У турніры прынялі ўдзел больш за 250 спартсменаў з 24 каманд розных гарадоў і раёнаў Беларусі. Каманда ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» ў спаборніцтвах заняла ў камандным заліку ганаровае 5 месца!
Асабістыя вынікі нашых спартсменаў:
1 месца – Косік Мацвей
2 месца – Дыяна Нехвядовіч
3 месца ў сваіх вагавых катэгорыях занялі: Пішч Дар'я, Насовіч Лізавета, Процкіў Цімафей, Гульба Цімафей, Жукоўскі Ягор, Паўловіч Іван, Ксенія Лапцева, Галавачова Паліна, Сухадолец Валерыя, Юша Аляксей.


