Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Урок памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы»

06.05.2022

5 мая 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшоў урок памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі. На ўроку ў 10-11 класах прысутнічаў намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун.

Прысутныя яшчэ раз перагарталі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі пра тое, чаму так важна берагчы гістарычную памяць, распавялі пра ваенныя гады, больш падрабязна спыніліся на мясцовых падзеях і дзеючых асобах.

Ігар Уладзіміравіч, адзначыў, што ў сям'і кожнага з нас свята Перамогі мае асаблівы сэнс. Гэта боль і трагедыя, даніна памяці, глыбокае павага і ўдзячнасць савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам. Урокі гісторыі вучаць нас разумець каштоўнасць міру на роднай зямлі, шанаваць подзвіг пакалення, дзякуючы якому мы маем магчымасць жыць, вучыцца, працаваць і гадаваць дзяцей. Сённяшняя размова - яшчэ адна нагода адказаць на пытанне: а што магу зрабіць я для таго, каб наш горад, наша краіна сталі лепшай? Намеснік старшыні падзякаваў хлопцам за захаванне гістарычнай памяці і патрыятызм.

Памяць загінуўшых абаронцаў, мірных жыхароў і вызваліцеляў усё ўшанавалі хвілінай маўчання.

Задайте вопрос