Сёння на базе Валожынскага лясгаса праходзіць абласны семінар па ахове працы на тэму: «Асаблівасці бяспечнага правядзення лесанарыхтоўчых работ. Выкананне падрыхтоўчых работ на лесасеку».
У мерапрыемстве бяруць удзел галоўныя ляснічыя і начальнікі бюро па ахове працы.
У рамках семінара ўдзельнікі выехалі ў Першайскае лясніцтва (квартал 9), дзе азнаёміліся з выкананнем падрыхтоўчых мерапрыемстваў на лесасеку прамежкавага карыстання (прахадная рубка), а таксама з распрацоўкай лесасекі прамежкавага карыстання (прахадная рубка) харвестэрам «Vimek-404». Разам з галоўнымі спецыялістамі Мінскага лесагаспадарчага аб'яднання абмяркоўвалі афармленне тэхналагічнай карты на распрацоўку лесасекі.
У Івянецкім лясніцтве (квартал 72) азнаёміліся з выкананнем падрыхтоўчых мерапрыемстваў на лесасеку галоўнага карыстання.


