Памяць аб страшных гадах, якія панеслі мільёны нявінных жыццяў, беражліва захоўваюць і перадаюць будучым пакаленням у кожным кутку нашай краіны.
Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі выхаванцы Сівіцкага дзіцячага сада-базавай школа аддалі даніну памяці і павагі загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны мірным жыхарам, расстраляным 7 жніўня 1943 года фашысцкімі акупантамі. Стэла ў памяць пра іх размешчана на ўскраіне Налібоцкай пушчы ў в. Вуглы.


