6 мая 2022 у в. Пугачы, каля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў мітынг «Памяць», прысвечаны дню Перамогі, арганізаваны Пугачоўскім СДК сумесна з сярэдняй школай. На мітынг быў запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канцавы Генадзь Якаўлевіч.


