Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Яны ідуць да нас як героі...»

09.05.2022

Сёння на плошчы Свабоды ў Валожыне прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Перамогі.

У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, афіцэры і вайскоўцы вайсковай часці, ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь, а таксама самыя актыўныя жыхары горада.

– Дзень Перамогі – гэта асаблівае, па-сапраўднаму ўсенароднае свята, якое дорага кожнаму беларусу. У ім ёсць часцінка асабістай гісторыі кожнай сям'і і кожнага чалавека, - адзначыў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч. - Мы памятаем, шануем і ніколі не забудзем вялікага подзвігу і вялікай ахвяры нашага народа, аб тых, хто не вярнуўся з поля бою і аб тых, хто сёння застаецца ў страі. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам і працаўнікам тылу! Яны на сваіх плячах вынеслі ўсе нягоды вайны, прайшоўшы не адну сотню франтавых дарог, вытрымалі суровыя ваенныя выпрабаванні.

Яўген Міхайлавіч падкрэсліў, што нашы ветэраны - ідэалы дабра, справядлівасці і любові да Радзімы, яны сёння натхняюць нас на стваральную працу ў імя працвітання нашай краіны.

Са словамі падзякі героям-пераможцам звярнуліся старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання вайны ў Аўганістане Рыгор Русакевіч, камандзір 153 асобнай радыётэхнічнай брыгады асаблiвага прызначэння палкоўнік Андрэй Калач.

Адбылося ўскладанне кветак да помніка загінуўшым воiнам. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто не дажыў да гэтага светлага дня і аддаў жыццё ў імя міру на зямлі.

Пасля афіцыйнай часткі салдаты і афіцэры в/ч 30695 прайшлі ўрачыстым маршам.

Калектывы і салісты ўстаноў культуры выступілі з канцэртнай праграмай «Вайна! Перамога! Памяць!»

Задайте вопрос