9 мая — Дзень Перамогі ў вайне над фашысцкай Германiяй — з'яўляецца ў Беларусі, кранальным і слаўным святам.
9 мая 1945 года завяршылася Вялікая Айчынная вайна, якая з'яўляецца састаўной часткай Другой сусветнай вайны 1939-1945 гадоў. Яна пачалася досвіткам 22 чэрвеня 1941 года, калі фашысцкая Германiя, парушыўшы савецка-германскія дамовы 1939 года, напала на Савецкі Саюз. Вайна доўжылася амаль чатыры гады і стала самым буйным узброеным сутыкненнем у гісторыі чалавецтва.
Да гэтага памятнага для ўсёй Беларусі дня, супрацоўнікамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка «Перамогі светлы дзень», куды ўваходзіла фотазона і выстава. Усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца і, хаця б ненадоўга, перамесціцца ў эпоху слаўнага подзвігу, які падарыў нам усім мір і спакой.
Са святам Вас, дарагія жыхары Валожыншчыны!


