У Валожынскім музеі прайшоў чарговы ўрок памяці для навучэнцаў малодшых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына». Падчас мерапрыемства хлопцы пазнаёміліся з подзвігамі піянераў-герояў у партызанскіх атрадах, на палях бітваў. Школьнікі даведаліся пра тое, як іх аднагодкі ў гады вайны працавалі нароўні з дарослымі ў тыле ворага, набліжаючы доўгачаканую перамогу.


