Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскі краязнаўчы музей прыняў удзел у святочных мерапрыемствах

11.05.2022

9 Мая Валожынскі краязнаўчы музей прыняў удзел у святочных мерапрыемствах на Кургане Славы. Музей прадставіў выставачную экспазіцыю «Вайна і лёсы». Выстава складалася з банэраў, прысвечаных ураджэнцам Валожыншчыны: Аляксею Мікалаевічу Бацяну і генерал-лейтэнанту Міхаілу Фамічу Букштыновічу. Таксама былі прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы аб нашых знакамітых земляках.

У гэты ж дзень на Плошчы Свабоды ў г. Валожыне краязнаўчы музей прадставіў экспазіцыю «Імёны герояў бессмяротныя». На ёй былі прадстаўлены копіі фатаграфій і дакументаў з музейнага фонду аб партызанскім руху на тэрыторыі Валожынскага раёна і стэнд, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Шчарбіне Васілю Васільевічу.

Задайте вопрос