Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адслужылі ў Валожыне як трэба

12.05.2022

Падставай для ўрачыстасці, што прайшла сёння на пляцы воінскай часці 30695, стала звальненне ваеннаслужачых, чый тэрмін службы па прызыве завяршыўся.

12 05 22 26

Мерапремства пачалося з пастраення і вынасу баявога сцяга часці. Вітаў вайскоўцаў і іх сваякоў камандзір брыгады палкоўнік Андрэй Калач.

12 05 22 26

Начальнік галоўнага ўпраўлення — намеснік начальніка  Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Руслан Касыгін у сваім звароце да ваеннаслужачых і іх родных падкрэсліў важнасць на ўсіх узроўнях работы з моладзю захоўваць гістарычную спадчыну, а да патрыятычнага выхавання ставіцца як да  імуннай сістэмай дзяржавы.

12 05 22 26

12 05 22 26

12 05 22 26

З нагоды важнай падзеі ў жыцці зараз ужо былых салдат камандаванне часці падрыхтавала для іх узнагароды, падарункі і фотаздымкі на фоне баявога сцяга часці. Уручэнне правёў асабіста Р. А. Касыгін.

12 05 22 26

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, вітаючы прысутных, выказаў падзяку ваеннаслужачым за ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

12 05 22 26

Ветэран часці, кавалер ордэна “За службу Радзіме 3-й ступені”, член раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Уладзіміравіч Сёмін павіншаваў моладзь з заканчэннем службы, пажадаў не растрачваць энергетычны запал, атрыманы ў знакамітай брыгадзе.

12 05 22 26

Ля мікрафона пабываў і прадстаўнік бацькоўскай грамадскасці Вадзім Уладзіміравіч Юшкевіч.

12 05 22 26

Сяржанту Дзмітрыю Алейнікаву было даручана трымаць слова ў адказ.

12 05 22 26

Сяржант Андрэй Шыхайлаў  з Барысаўшчыны са сваякамі – матуляй Надзеяй, дзядзькам Васілём і цёткай Вольгай

12 05 22 26

Задайте вопрос