11 мая ў сярэдняй школе №1 г. Валожына прайшла эколага-патрыятычная акцыя «Алея памяці». Мэтай акцыі стала не толькі азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі школы, але і эколага-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы і садзейнічанні ДЛГУ «Валожынскі лясгас». 20 маладых чырвоналiстых дубоў высаджаны выпускнікамі школы ў знак памяці пра тых, хто абараняў Бацькаўшчыну, хто жыў, ствараў, працаваў на карысць сваёй малой радзімы. Без гісторыі не бывае дзяржавы. Мы, беларусы, абаранілі сваю зямлю і сёння, маючы такую квітнеючую краіну, якая развіваецца, павінны разумець, што гэта рабілася нашымі дзядамі і прадзедамі, якія пралівалі кроў на вайне і сумленна працавалі ў пасляваенны час.
- Прыемна і ганарова ўдзельнічаць у мерапрыемстве, тым больш, што памяць пра яго дубовая алея захавае на доўгія гады. Дрэўцы будуць радаваць педагогаў, школьнікаў, бацькоў. Такія акцыі гуртуюць і аб'ядноўваюць, перадаюць жывую памяць з пакалення ў пакаленне – адзначылі ўдзельнікі акцыі.
Менавіта справамі мы паказваем сваю любоў да Радзімы, яе людзей, яе гісторыі. Хай гэтыя дваццаць высаджаных дубоў працягнуць набіраць сілу, тым самым пацвярджаючы, што памяць аб подзвігу народа жывая і будзе жыць дзякуючы намаганням неабыякавых да сваёй гісторыі нашчадкаў.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
В. І. Каранік


