У гэтыя светлыя святочныя дні мы сталі сведкамі гістарычнай падзеі – перадачы сямейнай рэліквіі сям'і Дунаеўскіх у архівы музеяў. Унучка ўдзельніка баявых дзеянняў 2-га Беларускага фронту Мядзведзева Валянціна Васільевіча і дачка камандзіра воінскай часці 30695 Валерыя Дунаеўскага - Кацярына Кароль - перадала парадны кіцель свайго бацькі ў музей часці і сведчанні ўдзелу дзеда ў баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны ў Валожынскім краі.
Кацярына Валер'еўна Кароль адзначыла:
– Памяць аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны не можа быць толькі сямейнай рэліквіяй. Гэты здабытак усёй дзяржавы, таго месца, дзе захоўваецца гэта памяць, дзе жывуць нашчадкі герояў, дзе шануюць і працягваюць традыцыі вялікай нацыянальнай ідэі, дзе свята вераць у святасць дзяржаўнасці і працягваюць справу дзядоў і бацькоў уласнай працай і служэннем Айчыне.
Сувязь пакаленняў ёсць фундаментальная аснова непахіснасці ідэі і асноў нашага беларускага грамадства, працягу і развіцця гістарычных каштоўнасцяў зямлі, на якой мы жывем, свабода і суверэннасць якой дасталіся цаной сумленным і самаахвярным подзвігам пакаленняў, адданых гэтай зямлі, нашаму народу.
Менавіта таму хочацца перадаць раённаму музею матэрыялы ваенных газет, якія адлюстроўваюць біяграфічныя факты ўдзелу ў ваенных дзеяннях майго дзеда-лётчыка, Мядзведзева Валянціна Васільевіча, удзельніка баявых дзеянняў 2-га Беларускага фронту.
Мірны час заўсёды павінен падмацоўвацца ўпэўненасцю ў абароненасці і спакоi. Пакаленні працягваюць справу бацькоў. Мой бацька, Дунаеўскі Валерый Міхайлавіч, быў камандзірам вайсковай часці 30695 горада Валожына. Пачынаў салдатам-тэрміновікам у гэтай жа брыгадзе. Затым звыштэрміновая служба, вучоба. І вось ужо камандзір батальёна ў роднай частцы. Нажаль, таты няма ў жывых. Але яго справу працягвае ўнук і мой сын Данііл, які пасля заканчэння Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча паступіў на ваенны факультэт БНТУ.
Сёння мой сын - афіцэр і служыць у адной з вайсковых частак горада Мiнска. Стрыжань, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, не церпіць фальшу і не згінаецца пад уздзеяннем так званых сучасных тэндэнцый - піша далей гісторыю Вялікай краіны пад назвай Беларусь.
Слоган людзей, якія адносяць сябе да «сувораўскага братэрства», якія працягваюць справу прадзедаў і дзядоў, гучыць так: «Душу – Богу, сэрца – даме, жыццё – Радзіме, гонар – нікому!». Мабыць, гэта і ёсць аснова надзейнасці і гарант спакою. Любоў да свайго мінулага, памяць аб людзях, якія сумленна выканалі свой грамадзянскі абавязак, - мацнейшая за смерць. Героі будуць жыць вечна ў нашых сэрцах. Іх сіла духу, мужнасць, самаадданасць і ёсць падмурак і адпраўная кропка для ўсіх пакаленняў, якія прыйшлі на нашу беларускую зямлю, каб уславіць яе сваімі дасягненнямі і аддаць усё да апошняга ў імя яе росквіту.
Наталля Нямкевіч


