Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Партрэт сям'і ў інтэр'еры часу

13.05.2022

Да Міжнароднага дня сям'і ў Валожынскім краязнаўчым музеі аформлена выстава «Партрэт сям'і ў інтэр'еры часу». У фондах музея захоўваецца шмат фотаздымкаў сем'яў, якія ствараліся ў ваенны і пасляваенны перыяд. Некаторыя з іх, як напрыклад, Аляксандра Піліпаўна і Васіль Антонавіч Трубачовы пазнаёміліся і палюбілі адзін аднаго ў суровым 1942 годзе. У адзін дзень яны ўступілі ў шэрагі Камуністычнай партыі і ў той жа дзень, у партызанскай зямлянцы згулялі Партызанскае вяселле.

Ваенныя шляхi-дарогі злучылі лёсы Міхаіла Мікалаевіча і Ніны Аляксандраўны Корабавых, Міхаіла Фаміча і Вольгі Іванаўны Букштыновічаў, Аляксея Мікалаевіча і Галіны Уладзіміраўны Бацян і іншых.

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос