Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Тата, мама, я - спартыўная сям'я!»

13.05.2022

13 мая 2022 года ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшло раённае спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я - спартыўная сям'я», прысвечанае Міжнароднаму Дню сям'і. У свяце прынялі ўдзел 5 сямейных каманд.

Адкрыў спартыўнае сямейнае свята намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун, які павіншаваў усіх удзельнікаў з надыходзячым Міжнародным днём сям'і і пажадаў поспеху ў спартыўных спаборніцтвах.

З Міжнародным днём сям'і музычным падарункам удзельнікаў павіншавалі навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна».

Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя спартыўныя спаборніцтвы і жартоўныя конкурсы.

Ацэньвалі ўдзельнікаў свята журы ў складзе: Таццяна Мікалаеўна Крыкала - начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, Святлана Леанідаўна Ракавец - начальнік упраўлення па працы сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, член Прэзідыума Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчынi, Алена Іванаўна Клачко - дырэктар ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», старшыня Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч - старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі ад Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна», ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна».

Задайте вопрос