Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прайшоў 14 мая ў г. Барысаве.
Валожыншчыну прадстаўляла сям'я Пратасевічаў з аг. Пяршаі.
Выканаўшы конкурснае заданне «Мая сям'я - мая краіна», якое прадугледжвае: прадстаўленне візітнай карткі сям'і «Радавод» і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна, заняла 3 месца.
Для многіх сем'яў конкурс стаў большым, чым проста мерапрыемства!
Сваім прыкладам яны паказваюць, што сям'я - гэта галоўнае багацце ў жыцці кожнага чалавека!


