Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Птушкі - гэта прыгажосць і таямніца

19.05.2022

Птушкі заўсёды ўспрымаліся людзьмі як носьбіты добрага пачатку, захавальнікі роднай зямлі. Паспрабуйце хоць на хвілінку ўявіць сабе наш свет без птушак. Як збяднела б наша жыццё! Птушкі дарагія  нам як частка цудоўнай прыроды. Іх меладычныя, вясёлыя, звонкія песні, яркае апярэнне ажыўляюць прыроду, усяляюць у нас бадзёрасць і радасць. Птушкі-крыніца натхнення для пісьменнікаў, паэтаў, музыкаў.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы аформлена фотавыстава нашага пастаяннага аўтара Віктара В. “Птушкі роднай зямлі”.

Фотаработы раскрываюць перад знатакамі жывой прыроды разнастайнасць птушынага свету нашага краю. Дастаткова прыгледзецца больш уважліва, і мы ўбачым, што нас акружае мноства найпрыгажэйшых крылатых стварэнняў. Героямі фатаграфій сталі вялікі стракаты дзяцел, чорны дрозд, вялікая белая чапля, шпак, малінаўка, пліска, сойка, пішчуха, канюк, берасцянка, пявучы дрозд, аўсянка, азёрная чайка.

На фотаздымках  птушкі паўстаюць у сваім натуральным стане – у палёце, за прыёмам ежы, выбудоўваючы гнёзды або спяваючы чарговую мелодыю.

Спадзяемся, што  каму-небудзь з дзяцей  захочацца ўзяць у рукі фотаапарат, навучыцца рабіць такія ж прыгожыя здымкі, як у аўтара гэтых выдатных фатаграфій.