30.05.2022 у шэрагі членаў грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ўступілі і атрымалі членскія білеты навучэнцы ДУА "Суднікоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа". Віншуем хлопцаў з такім знамянальным днём у іх жыцці!
Саюз моладзі - гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовы прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць насычаным і цікавым не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.


