Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Весела і з карысцю: у Валожыне прайшоў злёт юных ратавальнікаў

01.06.2022

Смех, весялосць, сяброўскія абдымкі... Што ж адбываецца? А гэта ў сярэдняй школе №2 г.Валожына сабраліся юныя ратавальнікі з усяго раёна. Рабят перапаўняе пачуццё радасці, што яны зноў сустрэліся са сваімі аднадумцамі, але ў той жа час яны вельмі хвалююцца, бо ім трэба будзе паказаць на што яны здольныя ў выкананні розных заданняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, праявіць свой артыстызм і творчыя здольнасці.

- Я ўжо не першы раз удзельнічаю ў такім мерапрыемстве,- кажа Мікіта Станкевіч з клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». – Але хвалявання ад гэтага менш не становіцца. Страшна падвесці каманду. Жадаецца ўсё зрабіць на вышэйшым узроўні. Кожны член нашай каманды вельмі стараўся падчас рэпетыцый. Мы прыкладзем усе свае сілы, каб паказаць усё, на што мы здольныя.

Адкрыла мерапрыемства метадыст дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі раённы навучальна-метадычны кабінет» Кацярына Валер'еўна Кароль. Яна пажадала ўсім удзельнікам мерапрыемства поспехаў у пераадоленні пастаўленых задач. Далей старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч нагадала ўсім прысутным праграму мерапрыемства, растлумачыла некаторыя моманты і адказала на пытанні.

Пачынаецца самае цікавае. Кожная каманда павінна выканаць вызначанае заданне і ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі.

- Сёння мы на практыцы праверым вашыя веды і ўменні ў ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый, якія могуць адбыцца ў нашы дні, - звярнулася да ўдзельнікаў Алеся Аркадзьеўна. - Недалёка ад будынка школы адбылася надзвычайная сітуацыя, якая па прынцыпе «даміно» выклікала цэлы шэраг іншых небяспечных сітуацый і іх наступствы вам неабходна ліквідаваць на нашых сённяшніх пляцоўках. Такім чынам, мы пачынаем!

А заданняў для каманд падрыхтавалі нямала. Ім неабходна было ліквідаваць «пажар», выконваючы ўсе правілы бяспекі, выбрацца з задымленага памяшкання, выклікаць ратавальнікаў, вырашыць галаваломку, усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, перасекчы месца, заражанае аміякам, выкарыстоўваючы сродкі абароны, а таксама адказаць на пытанні па бяспецы.

- Самым цікавым для мяне было праходжанне дымавага лабірынта,- дзеліцца сваімі эмоцыямі Елізарава Дар'я. – Гэта вельмі класна, але і крыху страшнавата. Як уяўлю, што можна апынуцца ў такіх умовах пры сапраўдным пажары, тое жудасна ставіцца.

- А мне спадабалася ўсё, - усміхаецца Маша Куцук. – Усе заданні былі цікавымі.

Заданні выкананы, надзвычайныя сітуацыі ліквідаваны. Надыйшоў час для праявы творчасці. На суд журы былі прадстаўлены візітныя карткі каманд і музычныя кампазіцыі на тэму, прысвечаную Году гістарычнай памяці. Тут кожная каманда праявіла свае творчыя здольнасці як магла. Цікавыя гістарычныя факты, словы падзякі героям, якія ваявалі дзеля нашай шчаслівай будучыні, апусканне ў тыя далёкія часы… Усё гэта прадставілі каманды, раскрываючы зададзеную тэму.

Усе юныя ратавальнікі стараліся, кожная каманда хацела быць першай, але конкурс на тое і конкурс, што ў ім павінны быць пераможцы. І яны ва ўпартай барацьбе былі выяўлены.

Бронзавым прызёрам стала каманда з Івянецкай сярэдняй школы, з невялікім адрывам ад іх другое месца заваявалі хлопцы з сярэдняй школы №2 г. Валожына, а абсалютным пераможцам стала каманда юных ратавальнікаў з Багданаўскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Віншуем хлопцаў з годнымі вынікамі і жадаем ім далейшых поспехаў і менш надзвычайных сітуацый у іх жыцці.

Задайте вопрос