Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжнародны конкурс беларускай паэзіі і песні

01.06.2022

Мастацкае аддзяленне Ракаўскай ДШМ (настаўнікі Маманько В. В. і Скорыкава Т. В.) прыняло ўдзел у Міжнародным конкурсе беларускай паэзіі і песні. Конкурс праводзіўся Маскоўскім домам нацыянальнасцяў, Інстытутам моў і культур ім. Льва Талстога (Расія) і міжнародным славянскім цэнтрам «Сугучча». Інфармацыйны партнёр з беларускага боку - Рэспубліканскі дзіцячы часопіс «Арэлі».

Мэта праекта – абудзіць цікавасць да паэтычнай, празаiчнай і песеннай творчасці брацкага беларускага народа, а таксама да помнікаў культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Творчы праект – выдатная магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў выкананні твораў песеннай, паэтычнай і празаічнай творчасці Беларусі.У конкурсе бясплатна прынялі ўдзел школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі і іншых дзяржаў.

У рамках праекта прайшоў і конкурс дзіцячага малюнка, па намінацыях:

- ілюстрацыі да беларускіх народных казак, празаічных і паэтычных твораў беларускіх аўтараў,

- прырода і краявіды Беларусі,

- беларускі фальклор,

- архітэктурныя ансамблі і помнікі гісторыі Беларусі,

- руска-беларускае сяброўства.

Удзел у конкурсе малюнка прынёс у скарбонку школы тры прызавых месцы. Удзельнікі праекта высока ацанілі арганізацыю конкурса, а настаўнікі засталіся задаволеныя добрымі вынікамі.

Задайте вопрос