1 чэрвеня на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплекса г. Валожына весела і цікава прайшло раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей «Мы - дзеці твае, Беларусь!»
Для дзяцей былі арганізаваны цікавыя конкурсы, гульні, майстар-класы, эстафеты.
Дзіцячыя творчыя калектывы ўстаноў адукацыі горада, дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі канцэртную праграму для ўдзельнікаў свята і жыхароў горада.
Дзецям вельмі спадабаліся дэманстрацыйныя пляцоўкі пажарных-ратавальнікаў, Дзяржаўтаінспекцыі, вайсковай часці.
Для дзяцей працавалі фотазоны, гандлёвыя кропкі, пляцоўкі «аквагрым», «бляск-тату», атракцыёны, бяспройгрышная латарэя.
Завяршылася свята вялікай дыскатэкай.
Удзельнікамі свята былі і сябры першаснай арганізацыі Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі са сваімі дзецьмі.
Старшыня першаснай арганізацыі Святлана Нахай арганізавала акцыю «Здаровая сям'я - здаровыя дзеці». Удзельнікам свята раздавалі буклеты «Мы за здаровы лад жыцця» і памяткі па прафілактыцы COVID-19, аб здаровым харчаванні дзяцей, пра шкоду курэння.


