Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню - з надзеяй»

02.06.2022

1 чэрвеня 2022 года ў ДУК «Івянецкі Дом культуры» прайшла Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню - з надзеяй», арганізаваная Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, МНС Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры, ЦК ГА БРСМ, Беларускім фондам мiру. У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя хлопцы нашага пасёлка: танцавальны калектыў «TESS» Івянецкага Дома культуры, Кіра Кавалёва (вакальны калектыў «ДоМiСолька»), Эліна Адамовіч, выхаванка ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец», Анастасія Юхневіч, навучэнка ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў ім.Паплаўскага», танцавальны калектыў «Вясёлка» ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Кіраўнік праекта А. I. Копелева ўзнагародзіла ўдзельнікаў граматамі і медалямі. Свае музычныя падарункі дарылі ўсім прысутным на мерапрыемстве заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Купалінка», артысты беларускай эстрады і Белдзяржфілармоніі.

Задайте вопрос