Валожынскі краязнаўчы музей наведалі навучэнцы з Мінска, Пінска, Рэчыцы і Маладзечна, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча». Для іх былi праведзены экскурсіі па экспазіцыях «Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы», «Вайна і лёсы» і па горадзе Валожыне.


