03 чэрвеня 2022г. аўтаклубам ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», у рамках Года гістарычнай памяці, арганізавана выязное мерапрыемства ў горад Мінск . Месцаў, вартых увагі, у беларускай сталіцы шмат. Кожны падарожнік знойдзе для сябе нешта цікавае. Мы ж пакінулі свой выбар на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада - Палацы Рэспублікі. У час экскурсіі мы мелі магчымасць даведацца пра цікавыя падрабязнасці работы будынка, азнаёміцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, патэнцыяльнымі магчымасцямі ўнікальнага абсталявання Палаца Рэспублікі. Аглядная экскурсія ўсіх залаў, фае, грымёрных пакояў завяршылася паказам кінафільма, у якім больш падрабязна раскрыты пытанні тэхнічных магчымасцей.
Выязное мерапрыемства працягнулася прагулкай па парку імя М.Горкага і праглядам фільма «У глыбінях сусвету» ў планетарыі.


