Супрацоўнікі Валожынскага лясгаса працуюць на распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек у Горацкім лясгасе Мсціслаўскага лясніцтва Магілёўскага ДВЛГА.
Стыхія нанесла моцны ўрон лясному фонду. У дапамогу Магілёўскага ДВЛГА прыехала ўся рэспубліка. Толькі нашаму лясгасу неабходна распрацаваць 17.6 га суцэльных санітарных высечак. На сённяшні дзень ужо ачышчана ад буралому каля 10 га або 2000 м3 .На распрацоўцы наступстваў разгулу стыхіі ў мэтах забеспячэння бяспекі працы працуе выключна тэхніка, а менавіта 2 харвестэры, 2 форвардары.


