80 гадоў таму было знішчана яўрэйскага гета. Расправу над апошнімі 800 вязнямі Івянецкага гета, сярод якіх былі яўрэі з Дзераўнога, Рубяжэвічаў, Налібокі, Волмы і Каменя, правялі карнікі з Баранавічаў. Раніцай 9 чэрвеня 1942 г. асуджаных даставілі ва ўрочышчы Пішчугі недалёка ад паўночна-заходняй ускраіны мястэчка па дарозе на Пяршаі. Усе яны былі расстраляны. За кіламетр ад Івянца, на месцы расстрэлу яўрэяў ля пяршайскай дарогі, у 1965 г. быў пастаўлены помнік ахвярам фашызму. На дарозе паказальнік. На ім напісана, што 9 чэрвеня 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі па-зверску забіты яўрэі - жыхары Івянца і іншых мястэчак вакол пушчы.
У Беларусі 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Ён праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. Гісторыя малой радзімы — гэта неабходная ўмова для нацыянальнага гонару не толькі яўрэяў, але і беларусаў.
У дзень 80-годдзя гэтай трагічнай даты ля помніка адбылася акцыя памяці, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта і ўстаноў культуры г. п. Івянец, якія ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.


