8 чэрвеня 2022 года ў чытальнай зале Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла гадзіна карысных саветаў «Агародныя хітрасці». Мерапрыемства было арганізавана ў рамках клуба для людзей сталага ўзросту «Міласэрнасць». Бібліятэкары падрыхтавалі парады, якія могуць дапамагчы ў павышэнні ўраджайнасці, барацьбе са шкоднікамі і іншымі цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца садоўнікі і агароднікі.
Удзельнікі мерапрыемства актыўна дзяліліся сваім вопытам вырошчвання гародніны і садавіны, прапаноўвалі метады працы ў садзе і агародзе са сваёй практыкі.
Бібліятэкары падрыхтавалі выставу кніг і перыядычных выданняў «Саветы бывалых агароднікаў».


