Прадстаўнікі Валожынскай першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» наведалі інклюзіўны фестываль «Мы патрэбныя адзін аднаму», які прайшоў у Мінскім заапарку.
Ён праводзіцца ўжо 13-ы раз і збірае гасцей, удзельнікаў з усёй Беларусі. У рамках мерапрыемства праходзіць святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады, творчых калектываў, арганізаваны выступленні дзяцей з інваліднасцю, працуе выстава-продаж творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У дэлегацыю ад Валожынскай першаснай арганізацыі ўвайшлі 30 чалавек. У гэты раз для ўдзелу ў фестывалі савет аб'яднання прыняў рашэнне запрасіць цэлыя сем'і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Такім чынам, бацькі разам з дзецьмі змаглі цікава і весела правесці час, атрымаць новыя эмоцыі і незабыўныя ўражанні.
На тэрыторыі заапарка былі размешчаны анімацыйныя гульнявыя пляцоўкі, усе жадаючыя малявалі на тварах аквагрым. Роставыя лялькі забаўлялі ўдзельнікаў фестывалю. Дзеці змаглі ўбачыць самых экзатычных жывёл і прадстаўленне дэльфінаў.
Паездка адбылася дзякуючы спонсарам. Кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі спорту і турызму Валожынскага райвыканкама выдзеліла транспарт для дастаўкі ўдзельнікаў.
Хлопцы вярнуліся з паездкі з падарункамі і радасцю ў вачах, змаглі здабыць новых сяброў і ўбачыць, што свет бязмежны, у ім для ўсіх ёсць месца, і кожны чалавек уяўляе сабой абсалютную каштоўнасць.
Наталля Нямкевіч
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі фестывалю



