У Клецкім раёне прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2022». Валожынскі раён прадстаўляла сям'я Гупаловіч з вёскі Суднікі.
Канкурсанты, якія выйшлі ў паўфінал, паказвалі свае ўменні секчы і пілаваць дровы, удзельнікі спаборнічалі ў спрыце, у жартоўнай сельскай спартыўнай эстафеце.


