- Самае галоўнае, што павінна быць у нашай моладзі - гэта магчымасці для іх самарэалізацыі, пажадана, каб маладыя людзі рэалізоўвалі сябе ў нашай краіне, - такое меркаванне выказаў рэдактар медыя-холдынгу Выдавецкага дома «Беларусь сёння» Дзмітрыю Жук
У рамках Дня інфармавання прайшла сустрэча ідэалагічнага актыву раёна з галоўным рэдактарам медыя-холдынгу Выдавецкага дома «Беларусь сёння» Дзмітрыем Жуком і спецыяльным карэспандэнтам Людмілай Гладкай.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў дзяржаве, важнасць захавання гістарычнай памяці, працэсы глабалізацыі і да чаго яны прывялі, ваенныя дзеянні ва Украіне. Ішла таксама размова аб асноўных метадах фарміравання грамадскай думкі ў насельніцтва. Кіраўнік медыя-холдынгу адзначыў важнасць працы кожнага з прысутных у сваіх працоўных калектывах. Ён падкрэсліў важнасць працэсу давядзення дакладнай інфармацыі і тлумачэння людзям рэальнага стану спраў у свеце ў цэлым і нашай краіне - у прыватнасці.
Нікога не пакінула абыякавым выступленне спецыяльнага карэспандэнта рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сёння» Людмілы Гладкай, якая 10 дзён была ў камандзіроўцы на Данбасе. Паказваючы фота і відэа ўжо знятага за час знаходжання, яна адказала, мабыць, на самае часта задаваемае пытанне: «Ці было ёй страшна?». «Страшна не было, мы з'ехалі, а людзі там засталіся, вось за іх было страшна», - адзначыла ў сваім выступе Л. Гладкая.
Таксама падчас сустрэчы быў прадстаўлены праект калектыва журналістаў Выдавецкага дома «Беларусь сёння», прысвечаны падзеям спробы дзяржаўнага перавароту 2020 года «Выварат бунту».



