ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» ў рамках васемнаццатага дня «Планета сюрпрызаў» усіх чакаў святочны канцэрт «Зоркапад», прысвечаны закрыццю лагера. Масу весялосці і пазітыву прынесла ўдзельнікам лагернай змены дыскатэка з конкурсамі «Зорны дождж». Заробленыя ў гульнях і конкурсах зорачкі дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі абмяняць на памятныя падарункі і сувеніры на «Сонечным кірмашы». Самым актыўным, творчым і крэатыўным хлопцам былі ўручаны невялікія прызы. Вялікі дзякуй усім дзеткам, усім выхавальнікам-педагогам нашай школы, кіраўніку фізічнага выхавання Дзмітрыю Міхайлавічу Новіку, педагогу-арганізатару Валерыі Аляксандраўне Роман, намесніку начальніка лагера Таццяне Юр'еўне Анішчанка і ўсім тым, дзякуючы каму круцілася наша «Сонечная планета».


