Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці

04.07.2022

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэта свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь першай прыняла на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мiнск на другі дзень вайны быў падвергнуты бязлітаснай бамбардзіроўцы і артылерыйскаму абстрэлу. 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі.

У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны.

У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

3 ліпеня кожны беларус аддае даніну гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў, вялікаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін, будаваў заводы, дамы, школы.

У гэты вялікі дзень супрацоўнікамі Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была аформлена кніжная выстава-інсталяцыя «Горкая памяць вайны». На выставе былі прадстаўлены кнігі, нарысы, успаміны, фотаальбомы і фотадакументы аб пачатку вайны і ваенных дзеяннях 1941 года.

Задайте вопрос