З самае раніцы ФАК напоўніўся дзіцячым смехам і вясёлым шумам, усе былі рады зноў сустрэцца пасля выхаднога дня ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна», правесці разам зарадку, вучэбна-трэніровачныя заняткі, паспаборнічаць у гульні «Аэрахакей». Сёння хлопцы займаліся ў клубах па інтарэсах, гулялі ў рухомыя гульні, сумесна з трэнерамі ўдзельнічалі ў флэшмобе «Танчым разам», вучыліся рухам брэйка, усе ўдзельнікі атрымалі бурныя апладысменты, былі шчаслівыя і задаволеныя.


