Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

3 ліпеня 2022 года ў г. п. Івянец прайшло свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05.07.2022

3 ліпеня 2022 года ў г.п. Івянец прайшло свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Святочныя мерапрыемствы пачаліся ля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Свабоды. Ушанаваць памяць загінуўшых і ўскласці вянкі да помніка прыйшлі прадстаўнікі Івянецкага пасвыканкама, устаноў і арганізацый пасёлка, вайскоўцы вайсковай часткі 01266 Кiевец. Прадоўжылася свята ўрачыстым мітынгам. Словы віншаванняў прагучалі ад старшыні Івянецкага пасвыканкама Т. Е. Ліпніцкай, старшыні Савета ветэранаў г. п. Івянец А. П. Нядвецкай і намесніка камандзіра роты аховы і абслугоўвання па ідэалагічнай рабоце вайсковай часткі 01266 Кiевец лейтэнанта М. А. Зюзькова. Музычныя падарункі для ўсіх прысутных дарылі артысты Івянецкага Дома культуры, Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і вайскоўцы вайсковай часткі 01266 Кiевец. На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады і фуд корт.

Задайте вопрос