Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інклюзіўны веламарафон стартаваў у Налібоцкай пушчы

07.07.2022

Году гістарычнай памяці прысвяцілі спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і выхаванцы аддзялення для інвалідаў. У велапрабегу, які прайшоў пад дэвізам «Ведаем, захоўваем, памятаем», яны запрасілі паўдзельнічаць прадстаўнікоў такіх жа аддзяленняў з Дзяржынска і Стоўбцаў.

Инклюзивный веломарафон стартовал в Налибокской пуще

Пачаткам мерапрыемства стала сустрэча ў аддзяленні для інвалідаў у Валожыне на вуліцы Набярэжнай. Далей на аўтатранспарце ўдзельнікі дабраліся да пасёлка Першамайскага, дзе наведалі помнік, узведзены ў гонар партызан і падпольшчыкаў. Супрацоўнік краязнаўчага музея Ніна Бобрык распавяла прысутным пра гісторыю партызанскага руху ў Налібоцкай пушчы. Тут адбыўся старт інклюзіўнага веламарафона, удзельнікі якога накіраваліся ў вёску Яцкова, дзе ўсклалі кветкі да брацкай магілы, у якой пахавана 340 партызан.

Фінальным пунктам марафону стала экалагічная iнклюзіўная сцежка на беразе ракі Іслач, дзе прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў і валанцёраў. Падарункі, набытыя на сродкі спонсараў, і памятныя дыпломы ўручалі дырэктар ТЦСАН Галіна Рай і загадчыца аддзялення для інвалідаў Таццяна Акушко.

Для ўдзельнікаў сіламі супрацоўнікаў ТЦСАН былі наладжаны пікнік і дыскатэка.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос