Валожынскі музей працягваюць наведваць дзеці, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча» ААТ «Белаграздраўніца». Супрацоўнікі музея праводзяць экскурсіі, займальныя квэсты і знаёмяць дзяцей з унікальнай прыродай і гісторыяй Валожынскага краю.


