24 чэрвеня на экасцежцы ў в. Белакорац адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню моладзі «Разам мы - гісторыя нашай краіны!» Мерапрыемства складалася з прэзентацыі маладзёжнага цэнтра «Эверэст» ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», квэста-гульні, дыскатэчнай праграмы. Спартыўныя, інтэлектуальныя і творчыя конкурсы не давалі сумаваць і яшчэ больш згуртавалі хлопцаў.


