Сёння трынаццаты дзень нашай лагернай змены! Пачаўся ён як звычайна, па рэжыме: зарадка, сняданак, вучэбна-трэніровачныя заняткі, клубы па інтарэсах, рухомыя гульні на свежым паветры, якія садзейнічалі развіццю навыкаў здаровага ладу жыцця, умацаванню здароўя дзяцей. Хлопцы справіліся з усімі пастаўленымі задачамі. Усімі любімая і займальная квэст-гульня «Стань мацней» атрымала свой працяг, удзел у якой не дазволіў дзецям сумаваць, напоўніў іх жыццёвай энергіяй і здароўем на цэлы дзень.


