Дні ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» бягуць незаўважна! Пасля падбадзёрваючай зарадкі і сняданку, праведзеных вучэбна-трэніровачных заняткаў, сённяшні дзень быў прысвечаны правілам бяспекі «Калі ты адзін дома». Аб правілах бяспекі нам кажуць кожны дзень! Але менавіта праведзеныя прафілактычныя гутаркі трэнерамі-выкладчыкамі на тэмы «Урокі бяспекі пры пажары»; «Бяспека ў доме», «Правілы паводзінаў з незнаёмымі людзьмі», «Правілы паводзін і бяспекі чалавека на вадзе», «Меры даўрачэбнай дапамогі» і прагляд відэаролікаў дапамог наглядна хлопцам, разам з героямі мультфільма, паўтарыць і не забываць гэтыя правілы. А завяршэннем дня стала гульня паміж атрадамі ў міні-футбол як доказ таго, што мы любім спорт і цэнім сваё здароўе.


